Дзень беларускай мовы

24.02.2023

       У нашай школе прайшоў тыдзень роднай мовы пад дэвiзам "Родная мова сэрцу мiла! ". На пряцягу тыдня вучнi прымалi актыўны ўдзел ва ўсiх мерапрыемствах, якiя падрыхтавалi iм настаўнiкi.
   Таксама вучнi прынялi ўдзел у вiктарынах, выставах, дыдактычных гульнях, вiртуальных падарожжах, вандравалi па краiне беларускiх казак, чыталi вершы на роднай мове. Вялiкую цiкавасць у дзяцей выклiкалi фiзкультхвiлiнкi пад сучасныя танцавальныя кампазiцыi на беларускай мове.
        23 лютага хлопчыкi атрымлiвалi вiншаваннi з Днём абаронцаў Айчыны Таксама на роднай мове.
Апошнi дзень тыдня роднай мовы ў 4 класе прайшоў пад называй "Мова народа ў вершах, песнях i традыцыях". Вучнi разам з бацькамi падрыхтавалi частаванне да народнага святая "Масленiца".
     Мерапрыемствы тыдня садзейнiчалi развiццю iнтэлектуальных магчымасцей вучняў, iх творчых здольнасцей, выхаванню любовi i павагi да роднай мовы, падтрымлiвалi цiкавасць да яе вывучэння.

  

Корсун Ю.Н., педагог-организатор