У госці да песняра

16.11.2017

Я далёка цяпер
Ад палескіх раўнін,
А люблю ж я той край,
Бы яго родны сын,
I па ім маё сэрца баліць…
Я. Колас

       Сёння мы "завіталі ў госці" да песняра беларускай зямлі, нашага роднага палесся, Якуба Коласа. У вёсцы Пінкавічы, што каля Пінску, шмат гадоў назад жыў і працаваў настаўнікам Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч - сапраўднае імя паэта.

       Кажуць, што вельмі любілі і паважалі Канстанціна Міхайлавіча яго вучні і з задавальненнем хадзілі на ўрокі ў вясковую школу.

       Сёння у народным музеі ім.Якуба Коласа мы пазнаёміліся не толькі с творчасцю пісьменніка, але і з тым, як ён жыў, якімі прыладамі карыстаўся ў жыцці. Убычылі цікавыя фотаздымкі пісьменніка і першы буквар. І яшчэ ў музеі было шмат цікавага...