Сустракаем вясну разам

17.3.2015

        Сёння ў нашай школе прайшло фальклорнае мерапрыемства "Сустракаем вясну разам".

        Шмат гадоў таму назад вясна пачыналася не 1 сакавіка, а 22, ў дзень вясенняга сонцаварота або, як звалі гэтае свята ў народзе, саракі. На саракі пяклі з цеста птушак і пачыналі заклікаць вясну. Людзі верылі, что ў гэты дзень на беларускую зямлю вяртаюцца дамоў 40 відаў птушак і з іх прылётам пачынаецца сапраўдная вясна. 

         Але зараз ўжо некаторыя птушкі прыляцелі, ды і вясна ўжо за акном... Таму і мы вырашылі не чакаць 22 сакавіка, а справіць свята зараз. Але гэта не проста свята, якое дайшло да нас з даўніх часоў, наша свята асаблівае - яно наша, Галеўска-Запольскае!

         Усім спадабалася свята наша, і нам, і настаўнікам, і нашым гасцям.

Хай квітнее наша Беларусь! Хай расцвітаюць кветкі! Хай уладарыць вясна на нашай мірнай зямлі!