В гостях у Песняра

30.10.2020

      Сёння вучні 2 і 4 класа наведалі музей імя Я.Коласа ў вёсцы Пінкавічы.

     Дзеці з цікавасцю слухалі словы экскурсавода пра тое, як жыў і працаваў паэт, пра што марыў. Разглядалі фотаздымкі, здзіўляліся і задавалі шмат пытанняў. Асабліва спадабалася зала з экспанатамі старажытнай сялянскай хаты.

   А ў канцы экскурсіі гаспадыня пачаставала ўсіх сухарыкамі прама з печы! Усе мы - дзеці і настаўнікі паабяцалі прыехаць у музей яшчэ раз.

 

 

Антановіч В.М., настаўнік 2 класа.