Хлеб-усяму галава

18.04.2023

       "Хлеб - усяму галава!" - пад такім дэвізам прайшоў урок літаратурнага чытання у 3 классе. 

     Вучні чыталі вершы пра хлеб, аналізавалі іх, знаходзілі мастацкія сродкі, якія выкарыстоўвалі аўтары ў сваіх творах.

     Пры канцы ўрока вучні разам з настаўнікам падвялі вынікі і "сабралі" свой букет з жытневага калосся - букет надзеі і пленнай працы, павагі да чужой работы.

  

Кавалька В.У., настаўнік 3 класа